Беларуская дзяржаўная доля акцый ЗАТ «Банк ВТБ» прададзена 7 кастрычніка ў Мінску.

Подпісы пад дагаворам аб продажы паставілі з беларускага боку старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, з расійскага — старшы віцэ-прэзідэнт — кіраўнік дэпартамента даччыных кампаній ААТ «Банк ВТБ» (Расія) Міхаіл Якунін.

Як адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці, акцыі ацэнены па рыначнай цане. Пакет дзяржаўнай долі акцый (25,9%, ці 72.974 акцыі) ЗАТ «Банк ВТБ» прададзены за 19 млн. 110 тыс. даляраў ЗША.

Грашовыя сродкі, атрыманыя ад іх адчужэння, будуць накіраваны ў рэспубліканскі бюджэт.

ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь) стабільна ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых банкаў краіны і з'яўляецца ўніверсальным банкам, які працуе на рынку Беларусі з 1996 года. Належыць да міжнароднай фінансавай групы ВТБ. Кантрольны пакет акцый банка (71,4%) да сённяшняга дня належаў ААТ «Банк ВТБ» (Расія). На сёння статутны фонд банка складае 84,4 млрд. беларускіх рублёў, нарматыўны капітал — 680 млрд. 653,6 млн. беларускіх рублёў. У склад банкаўскага холдынгу ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь) уваходзіць акрамя самога банка ТАА «СНБ-Агра», ТАА «СНБ-строй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?