З мінулага тыдня на ўваходзе ў галоўны корпус Берасцейскага дзяржаўнага універсітэту адбываецца кантроль за яго наведвальнікамі.

А менавіта, кожны студэнт ці супрацоўнік універсітэту павінен паказаць дакумент, гэта студэнскі білет ці пасведчанне супрацоўніка, толькі яны даюць права ўвайсці ва ўніверсітэт.

Як мне паведаміў супрацоўнік аховы БрДУ, згодна з загадам рэктара, цяпер калі маеш дакумент — ты зойдзеш ў будынак, калі не — то і дзверы універсітэту на сёння для цябе зачыненыя. Колькі будзе дзейнічаць загад — невядома, але ж пакуль папера з такім патрабаваннем вісіць, то і ахова павінна яго выконваць.

У сувязі з гэтым перад універсітэтам пастаянна трымаецца натоўп, студэнты і выкладчыкі капаюцца ў сваіх торбах у пошуках дакументаў, альбо моляць ахоўцу хуценька прапусціць, бо тыя спазняюцца на пары.

Што цікава, такая праверка наладжана толькі ў галоўным з 4 корпусаў універсітэту і толькі ў адной навучальнай установе горада, і ўжо не ў першы раз.

Перад прэзідэнцкімі выбарамі ці іншымі палітычнымі кампаніямі з’яўляецца перад уваходам ахоўнік, які пільна вядзе праверку. Чаго баіцца кіраўніцтва універсітэту, невядома, але, значыць, баяцца ёсць чаго.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?