Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць па‑беларуску, праводзіць конкурсы «Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска» і «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».

У іх могуць удзельнічаць педагогі базавых і сярэдніх школ, дашкольных і пазашкольных установаў, ліцэяў, гімназій і каледжаў Мінска і Мінскай вобласці са стажам працы не меней за тры гады.

Для ўдзелу ў адпаведных конкурсах найлепшыя настаўнікі могуць быць рэкамендаваныя грамадскімі арганізацыямі, бацькоўскімі камітэтамі, установамі адукацыі, групамі бацькоў, настаўнікаў і навучэнцаў. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную анкету-рэкамендацыю і даслаць да 30.11.2007 электроннай поштай на адрас [email protected], або па адрасе: 220029 Мінск, а/с 64.

Журы ТБШ да канца 2007 года вызначыць трох лаўрэатаў конкурса і ўручыць спецыяльныя дыпломы і прызы.

nastaunik.info

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру