Судзьдзя Рэчыцкага суду Анатоль Стрэльчанка пакараў прадпрымальніка Леаніда Невара шасьцю суткамі арышту. Супраць Леаніда Невара сьведчылі начальнік ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Туміловіч і намесьнік дырэктара лясьніцтва Данільчанка. Маўляў, Леанід Невар абражаў Туміловіча лаянкай.
Леанід Невар – прадпрымальнік, актывіст апазыцыі.
Гэта ня першы выпадак, калі сумленных людзей вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы.
Тамтэйшыя людзі кажуць, што такім чынам улады папросту падманам ізалююць актывістаў апазыцыі на час прыезду А. Лукашэнкі на «Дажынкі».





