З камэнтароў на сайце «НН» да артыкулу Андрэя Дынька «Некалькі заўваг да дыскусіі аб пераходзе на адзіны правапіс».

Час вялікіх нарацыяў прайшоў. Што гэта значыць? Значыць, што сёньняшні чалавечак, магчыма, лепей і ўтульней пачуваецца ў субкультуры, чым у прасторы мэга-культуры. А што гэта яшчэ значыць? Па-мойму тое, што будаваньне нацыянальнай культуры адбываецца праз культываваньне субкультурных традыцыў. Візія ўніфікаванай культуры - гэта, баюся, утапійная візія.

Калі гаварыць пра падзелы і расколы ў грамадзтве, дык я глыбока перакананы, што раскол на лініі тарашкевіца-наркомаўка адзін з найбольш лагодных расколаў. Людзям цяжка паразумецца па іншых прычынах. Старэйшае пакаленьне – маладое, карыстальнікі інтэрнэтам і слухачы радыё-кропак, веруючыя – няверуючыя, праваслаўныя – каталікі, лукашэнкаўцы – апазыцыянэры, пазьнякоўцы – лібэральныя нацыяналісты – вось няпоўны сьпіс больш-менш рэальных расколаў. І ўсякія цяжкасьці ў ўзаемапаразуменьні маюць, такбымовіць “неграматычны” характар.

Нацыянальная культура ўжо ня будзе маналітна-манатонна-манагеннай бытнасьцю. Ну, скасуем мы “граматычны” раскол... І пабачым, што на ступень паяднанасьці ў грамадзтве гэта ніяк не паўплывала, а тыя, хто нас дагэтуль не разумелі, надалей не разумеюць. А цана, якую за гэта плаціцца – занядбаньне вельмі важнай культурнай традыцыі, якая, як Вы самі прызнаяце, рэальна запатрабаваная многімі беларусамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?