8-хвілінны ролік выраблены ў жанры міні-фільмаў БТ. У ім ачарняецца кіраўніцтва арганізацыі і ўся беларуская незалежная журналістыка.

Мяркуючы па тым, хто і ў якім кантэксце фігуруе ў фільме, яго пачалі вырабляць год ці паўтара назад, калі ўлады разгарнулі прапагандысцкую кампанію супраць Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Тады ЕС разглядала магчымасць увядзення новых санкцый супраць лукашэнкаўцаў, а яны пагражалі адпомсціць у адказ атакай на БАЖ і свабодныя СМІ.

У прыватнасці, у фільме цытуецца кіраўніцтва БАЖ, якім яно было да апошняга з'езда арганізацыі, а таксама робяцца спробы справакаваць раскол у арганізацыі.

Відаць, заказчыку фільма стужка тады ўрэшце так і не спатрэбілася. Цяпер жа яе дапрацавалі і выставілі ў інтэрнэт, каб дабро не прападала.

БАЖ аб'ядноўвае паўтары тысячы журналістаў з самых розных СМІ. Арганізацыя абараняе іх інтарэсы і адстойвае прынцыпы свабоды слова. У краіне існуе таксама афіцыёзны Беларускі саюз журналістаў, падкантрольны ўладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?