У Коўне пачаўся ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Рэгістрацыя на Кангрэс
Сёння працу пачаў ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які будзе праходзіць у літоўскім Коўне (Каўнасе) з 11 па 13 кастрычніка.
Сёлета ўдзел у Кангрэсе пажадалі ўзяць больш за 400 навукоўцаў з 25 краін свету. Працаваць даследчыкі будуць у 14 секцыях, якія закранаюць усе сферы жыцця: ад праблемаў палітыкі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці да праблемаў гендару і псіхааналізу ў Беларусі.
У рамках Кангрэса таксама запланавана прэзентацыя новых навуковых выданняў, якія чапляюць тэму Беларусі, а таксама ўзнагароджанне аўтараў найлепшых навуковых публікацый.
Вітаюць удзельнікаў кангрэса Андрэй Казакевіч — старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса; Андрус Купчынскас -- мэр Каўнаса; Эвалдас Ігнатавічус -- пасол Літвы ў Беларусі і Юозас Аўгуціс, праф. прарэктар па навуцы Універсітэта Вітаўта Вялікага.
Праграма трансляцыя пленарнага пасяджэння (транслюецца анлайн):
10:20–10:50 Эгідыюс Александравічус з дакладам «Беларусы ў палітыцы сучаснай Літвы»
10:50–11:20 Маргарыта Бальмацэда з дакладам «Аўтарытарная ўстойлівасць, сацыяльны кантракт і энергетычная палітыка ў Беларусі»
11:50–12:20 Стывен Уайт. «Беларусы ў сітуацыі паміж»
12:20–12:50 Дэвід Фрык. «Церпячы невыцерпнае: суіснаванне ў Вільні XVII стагоддзя»
12:50–13:20 Мікалай Іваноў з дакладам «Севярын Віславух: пачатак польскага беларусазнаўства»





