Як паведамілі ў Следчым камітэце, заведзена крымінальная справа супраць мінчука, 1991 года нараджэння, за забойства загадзя малалетняй.

Вечарам 9 кастрычніка хлопец з балкона на 12 паверсе скінуў стрыечную сястру, 2011 года нараджэння.

Затрыманаму пагражае расстрэл, калі яго прызнаюць адэкватным.

«У следства ёсць важкія падставы для прызначэння ў адносінах затрыманага прадугледжаных законам экспертных даследаванняў», – адзначыў прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?