Рассельнаснагляд з 1 лістапада ўвядзе новы парадак імпарту прадукцыі жывёлагадоўлі зь Беларусі. Пастаўкі будуць дазволеныя толькі тым заводам, якія былі праатэставаныя і атрымалі права на экспарт.
Меркавалася, што гэта адбудзецца з 1 кастрычніка, аднак цяпер крайнюю дату перанесьлі на 1 лістапада.
Цяпер у Беларусі перабываюць 10 супрацоўнікаў Рассельгаснагляду, якія «абсьледуюць» 57 беларускіх малаказаводаў.





