Гол Алвара Негрэды стаў пераможным для іспанцаў, David Ramos/Getty Images Europe
Зборная Беларусі па футболе правяла заключны матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2014 г.
У Пальме-дэ-Мальёрцы падапечныя Георгія Кандрацьева прайгралі дзеючым чэмпіёнам свету і Еўропы, камандзе Іспаніі з лікам 1:2 (Карніленка, 89 — Хаві, 61, Негрэда, 74). Беларусы засталіся на апошнім месцы ў групе.
Турнірнае становішча: Іспанія – 17 (7), Францыя – 14 (7), Фінляндыя – 9 (7), Грузія – 5 (7), Беларусь – 4 (8), розніца мячоў 7—16.
Турнір у нашай групе завершыцца ў аўторак, 15 кастрычніка, паядынкамі Іспанія – Грузія, Францыя – Фінляндыя.
Зборная Беларусі ў гэты дзень, 15 кастрычніка, згуляе таварыскі матч з камандай Японіі. Матч пачнецца ў 15:15 і пройдзе ў Жодзіне.
Адборачны турнір да чэмпіянату свету – 2014:
Беларусь – Іспанія (0:4-дома, 1:2-у гасцях), Беларусь – Францыя (1:3-у гасцях, 2:4-дома), Беларусь – Грузія (2:0-дома, 0:1-у гасцях), Беларусь – Фінляндыя (0:1-у гасцях, 1:1-дома).
Апошняе месца ў групе беларусы займалі ў адборах да Еўра-2000 і Еўра-2004.
На двух перадапошніх адборах падапечныя Бернда Штанге займалі 4-е (з шасці ўдзельнікаў) месца (ЧС-2010, Еўра-2012).





