Прэзідэнт Казахстана лічыць абразлівым стаўленне Беларусі да казахаў.

Беларусь пастаўляе ў Казахстан ялавічыну, атрыманую ў выніку забою старых малочных кароў, сцвярджае Нурсултан Назарбаеў, паведамляе КазТАГ.

«Мы не пярэчым супраць мяса, мяса добрага, беларускага. Мне кажуць, карову надаілі, адпрацавалі сваё, рэжуць, і хай казахі ядуць. Старых кароў нам адпраўляюць, а маладых сабе пакідаюць. Вы ведаеце, што мяса старой каровы катам даюць?» — сказаў ён у ходзе пасяджэння ўрада.

«Куды вы гледзіце? Хто-небудзь сочыць за гэтай справай?» — запытаўся ў членаў урада Назарбаеў.

Нагадаем, што на мінулым тыдні з афіцыйным візітам Казахстан наведваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0