Грамадскі актывіст, лідар «Zmena» Павел Вінаградаў сёння вызваляўся пасля 15-суткавага арышту з Цэнтра ізаляцыі парушальнікаў на Акрэсціна, але сябры і журналісты, што чакалі яго пад брамай турмы, не пабачылі.

Праз нейкі час яго жонка Святлана дазналася, што Паўла адвезлі ў пасёлак Сокал пад Нацыянальны аэрапорт, каб яго не сустрэлі сябры.

Гэта не першы выпадак, калі грамадскіх актывістаў звозяць так за межы Мінска.

Павел Вінаградаў — грамадскі актывіст, лідар моладзевага крыла «Змена» кампаніі «Гавары праўду». Адседжваў тэрмін за «Плошчу-2010», пасля неаднаразова затрымліваўся і атрымоўваў адміністрацыйныя суткі (15 адм. арыштаў, колькасць сутак, праведзеных на Акрэсціна набліжаецца да 100) за крэатыўныя акцыі. Апошнія 15 сутак Павел адбываў за «пратэст свіных галоваў» на Плошчы Якуба Коласа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?