Ганчарэнка падчас матчу з «Валенсіяй» 23 кастрычніка 2012 г., фота Сяргея Гудзіліна.

Ганчарэнка падчас матчу з «Валенсіяй» 23 кастрычніка 2012 г., фота Сяргея Гудзіліна.

Віктар Ганчарэнка ў рэдакцыі «Нашай Нівы» 1 верасня 2008 г., фота Юліі Дарашкевіч.

Віктар Ганчарэнка ў рэдакцыі «Нашай Нівы» 1 верасня 2008 г., фота Юліі Дарашкевіч.

БАТЭ абвясціў пра скасаванне кантракту з галоўным трэнерам Віктарам Ганчарэнкам, паведамляе афіцыйны сайт барысаўчан.

«Віктар Ганчарэнка, самы паспяховы трэнер у гісторыі ФК БАТЭ, склаў з сябе паўнамоцтвы стырнавога «жоўта-сініх». Віктару Міхайлавічу паступіла прапанова ад клуба расійскага наймацнейшага дывізіёна краснадарскай «Кубані», якая працягвае выступы ў Лізе Еўропы. Кіраўніцтва ФК БАТЭ пайшло насустрач шматгадоваму настаўніку каманды ў жаданні паспрабаваць сябе на больш высокім узроўні. Наш клуб выказвае Віктару Міхайлавічу вялікую ўдзячнасць за ўсё, што яму ўдалося зрабіць для БАТЭ, і жадае поспехаў на новым працоўным месцы!» — гаворыцца ў заяве БАТЭ.

Нагадаем, пра сыход Ганчарэнки ў «Кубань» стала вядома сёння. Паводле інфармацыі Goals.by, спецыяліст у нядзелю адправіцца ў новы клуб.

Губернатар Краснадарскага края, прэзідэнт «Кубані» Аляксандр Ткачоў паведаміў у сваім твітары, што кантракт з Ганчарэнкам падпісаны на 4,5 года.

У трэнерскі штаб «Кубані» ўвойдзе экс-трэнер БАТЭ і экс-галоўны трэнер «Мінска» Вадзім Скрыпчанка, які ўжо скасаваў кантракт з «гараджанамі».

У суботу Леанід Істрыдзі, агент румынскага трэнера Дарынела Мунцяну, абвясціў, што з яго падапечным ФК «Кубань» ужо спыніў кантракт.

Новым галоўным трэнерам БАТЭ стане Аляксандр Ермаковіч.

«Кубань» у расійскай прэм'ер-лізе займае 10-ы радок, маючы пасля 12 тураў 14 пунктаў (у суседзяў чэмпіянат праходзіць па сістэме восень-вясна).

Выступае «Кубань» у групавым турніры Лігі Еўропы ў адной групе з англійскім «Суонсі», швейцарскім «Санкт-Галенам», іспанскай «Валенсіяй». Праўда, у двух турах каманда пацярпела дзве паразы.

Віктар Ганчарэнка (1977 г.н.) стаў галоўным трэнерам БАТЭ у лістападзе 2007 г. (дагэтуль гуляў за клуб, чэмпіён краіны ў 1999 і 2002 гг., працаваў трэнерам), пяць разоў заваёўваў з БАТЭ залатыя медалі чэмпіянату Беларусі (2008, 2009, 2010, 2011, 2012), выйграваў Кубак і Суперкубак Беларусі. Пры яго кіраўніцтве клуб упершыню прабіўся ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў (2008), пяць сезонаў выступаў у групавых турнірах еўракубкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна