Улады Індыі абвясцілі «чырвоны» сігнал трывогі і эвакуявалі каля 400 тысяч жыхароў ўсходняга ўзбярэжжа краіны, баючыся моцнага шторму.

Цыклон пад назвай «Файлін» абрынецца на краіну вечарам 12 кастрычніка. Паводле сіноптыкаў, парывы ветру будуць дасягаць 240 км/г.

Эвакуяваныя людзі схаваліся ва ўмацаваных будынках, напрыклад, у школах. Індыйскія ўлады асцерагаюцца, што бура будзе вельмі разбуральнай. Асабліва моцна могуць пацярпець вёскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?