fcbate.by

fcbate.by

Новым галоўным трэнерам ФК БАТЭ пасля сыходу Віктара Ганчарэнкі будзе Аляксандр Ермаковіч, паведамляе сайт барысаўскага клуба.

А.Ермаковіч нарадзіўся 21 студзеня 1975 г. у Лунінцы. Выхаванец лунінецкай ДЮСШ і мінскага РВАР. У 1993—1997 г. гуляў за мінскую «Атаку-Аўру», у 1997—2008 гг. гуляў за БАТЭ, з якім станавіўся пяціразовым чэмпіёнам краіны (1999, 2002, 2006, 2007, 2008).

З 2009 г. — на трэнерскай працы, быў асістэнтам Віктара Ганчарэнкі, з 2011 г. - старшы трэнер.

Старшыня ФК БАТЭ Анатоль Капскі ў інтэрв'ю сайту клуба зазначыў, што Віктар Ганчарэнка хацеў, каб Ермаковіч з'ехаў з ім [у ФК «Кубань»],

але, «улічваючы, колькі гадоў мы разам, колькі мы прайшлі, мы прапанавалі Аляксандру Уладзіміравічу стаць галоўным трэнерам. Ён не выбіраў фінансавыя ўмовы, бо ў расійскай прэм'ер-лізе, напэўна, мог бы зарабіць больш. Але ён вырашыў застацца ў нашым клубе».

Да гульні з «Гомелем» Ермаковіч будзе рыхтаваць каманду сумесна з Аляксандрам Лісоўскім, Аляксеем Багам, Аляксандрам Федаровічам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна