Урачыстасць [1 кастрычніка паводле юліянскага календара] адзначаецца ў гонар цудоўнага з’яўлення Царыцы Нябеснай у Канстанцiнопалi.

У Х стагоддзi гораду пагражала нашэсце сарацын. Народ ноччу малiўся ў Влахернскiм храме аб пазбаўленнi ад небяспекi. Перад вернiкамi з’явiлася Багародзiца ў атачэнні анёлаў. Яна зняла з галавы пакрывала i распасцерла яго над людзьмi, абараняючы iх ад ворагаў, бачных i нябачных… Захопнiкi тады адступiлi ад горада без бою.

З Пакровамі звязана некалькі народных прыкметаў, праўда, галоўная напэўна не пацведзіцца.

«На Пакровы зямля снегам пакрываецца, марозам апранаецца». На Пакровы да абеда восень, пасля абеду — зіма.

Паводле народных прыкметаў, снег 14 кастрычніка — прадвеснік снежнай і халоднай зімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0