Словы ўдзячнасці беларускаму народу і кіраўніцтву краіны за падтрымку выказаў у эфіры тэлеканала АНТ прэм'ер-міністр Сірыі Ваіль аль-Халькі.
«Я хачу падзякаваць Беларусі за падтрымку, за тое, што ў гэтыя няпростыя часы вы разам з Расіяй працягнулі нашай краіне руку дапамогі. Ад імя прэзідэнта Сірыі Башара Асада выказваю ўдзячнасць прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за яго пазіцыю ў гэтым пытанні. Што ж датычыцца сітуацыі ў Сірыі, то хачу адкрыта сказаць - тут няма грамадзянскай вайны. Наша армія і народ ваююць супраць міжнароднага тэрарызму. І гэту няпростую вайну мы давядзём да пераможнага канца», - сказаў Ваіль аль-Халькі.
Ён падкрэсліў, што палітыка Сірыі адкрытая: «Міжнародныя наглядальнікі могуць наведваць любы аб'ект. Мы гатовы пазбавіцца ад хімічнай зброі ў рамках дамоўленасці, якую і выконваем. Але вось пытанне: хто сёння ў радах апазіцыі? Тыя, хто хоча ўстанавіць халіфат і жыць па законах шарыяту, тыя, хто паміж сабой не могуць знайсці агульную мову, тыя, хто не задумваецца аб будучым краіны. Наша афіцыйная пазіцыя зразумелая - мы за мір, за свабоду. Мы гатовы пайсці на перагаворы, толькі б спыніць гэты хаос. Але наколькі да гэтага гатовы другі бок?».





