Сбербанк падоўжыў «Беларуськалію» тэрмін крэдыту аб'ёмам $1 млрд на адзін год, прыцягнутага ў кастрычніку 2012 года пад гарантыю ўрада Беларусі, гаворыцца ў паведамленні крэдытора.
«Зараз з улікам падаўжэння агульны тэрмін крэдытавання ААТ «Беларуськалій» з боку Сбербанк КІБ складзе чатыры гады», - гаворыцца ў паведамленні. Першы транш па крэдыце пагашаны 9 кастрычніка.