Усе кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое пройдзе ў Мінску ў канцы кастрычніка.

Пра гэта паведаміў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту.

Плануецца, што 24—25 кастрычніка ў Мінску пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Месцам правядзення саміту стане Палац Незалежнасці.

Паводле слоў Лукашэнкі, гэты выбар абумоўлены магчымасцю забяспечыць максімальна зручныя і камфортныя ўмовы для працы гасцям саміту. Цяпер на будаўнічай пляцоўцы Палаца Незалежнасці ідзе завяршальны этап.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў праінфармаваць, якая канкрэтная сітуацыя на гэтым аб'екце. «Усё трэба зрабіць для таго, каб нашы госці пачуваліся камфортна», - сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на тым, што ўсе арганізацыйныя пытанні правядзення пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД патрабуюць самага ўважлівага кантролю. Паводле яго слоў, важнае пытанне рассялення кіраўнікоў і членаў дэлегацый, прадстаўнікоў СМІ і экіпажаў самалётаў.

«Дробязяў тут быць не павінна. Усё павінна быць на самым высокім узроўні,

каб людзі, пакідаючы нашу сталіцу, былі ў добрым настроі і павезлі самыя добрыя пачуцці аб нашай сталіцы, пра наш народ. Трэба прадумаць усё», - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў паведаміць, як ідзе праца па ўсіх напрамках, у тым ліку рэкламная дзейнасць, у СМІ і Інтэрнэце.

Што тычыцца іміджавага забеспячэння, то Лукашэнка звярнуў увагу, што гэтая сфера адказнасці Мінскага гарвыканкама.

«Я не патрабую, і наадварот, катэгарычна супраць таго, каб мы бяздумна трацілі грошы, на кожны дом чаплялі плакаты, сцягі і г.д. Усё павінна быць стыльна, прыгожа, зручна і там, дзе трэба», - сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?