У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» абыграў «Эдмантан» (4:2).
Беларускі форвард "Кэпіталс» вызначыўся 1 выніковым балам. На 34-й хвіліне матчу Грабоўскі асыставаў Брауэру, які зрабіў лік 4:1.
Грабоўскі стаў найлепшым беларускім бамбардзірам НХЛ. За час выступлення за акіянам Міхаіл набраў 223 ачкі ў 373 матчах (97 шайбаў + 126 пасоў), абагнаўшы Андрэя Касціцына, у якога 222 дзейсныя балы (103+119) за 398 матчаў.
Трэцім у спісе ідзе Руслан Салей з 204 ачкамі (45+159) у 917 гульнях.
4. Сяргей Касціцын - 176 ачкоў (67+109, 353 гульні),
5. Уладзімір Цыплакоў - 170 (69+101, 331 гульня),
6. Канстанцін Кальцоў - 38 (12+26, 144 гульні)
7. Алег Мікульчык — 3 (37).
8. Аляксандр Андрыеўскі — 0 (1).





