Тадэвуш Кандрусевіч прызначаны кіраўніком Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прызначэньне адбылося 21 верасьня ў Ватыкане апоўдні, паведамляе карэспандэнт "НН" у Рыме.

Дагэтуль Т. Кандрусевіч займаў каталіцкую катэдру ў Маскве, а ў 1989-1991 гг. кіраваў Менскай эпархіяй.

***

Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў 1946 г. у Адэльску на Гарадзеншчыне. Скончыў Ленінградзкі політэхнічны інстытут і некалькі гадоў прарабіў інжынерам у Вільні. 31 траўня 1981 г., па сканчэньні Ковенскай духоўнай сэмінарыі, рукапакладзены ў сьвятары. Абараніў доктарскую дысэртацыю «Самасьвядомасьць Царквы» паводле дакумэнтаў ІI Ватыканскага сабору.

З 1988 г. жыў у Беларусі. 10 траўня 1989 г. прызначаны Апостальскім Пасадам біскупам для Менскай дыяцэіі. У красавіку 1991 г. прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду поўначы Эўрапейскай часткі Расеі. У сакавіку 1999 г. выбраны Старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі, а ў лютым 2002 прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ мітрапалітам новаствораных рымска-каталіцкіх япархій Расеі.

Тадэвуш Кандрусевіч валодае беларускай, польскай, расейскай, літоўскай, ангельскай і італьянскай мовамі. Актыўна займаецца спортам (бег, футбол, хакей, лыжы).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?