На Беларускай валютна-фондавай біржы сёння, 15 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Курс даляра вырас на 10 рублёў і складае 9 160 рублёў (гэта максімальнае значэнне сёлета).

Учора таргоў па амерыканскай валюце не было: у ЗША святкавалі Дзень Калумба.

Еўра абнавіў гістарычны максімум. Яго курс вырас на 10 рублёў, да 12 420.

Расійскі рубель вырас да 284 беларускіх (на палову рубля).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна