З камэнтароў на сайце да артыкулу «Расея адтэрміноўвае ўдар па беларускіх малаказаводах да 1 лістапада».
У Маскве даволі складана знайсьці беларускае малако. Заўсёды шукаю, бо расейскі аналяг гэтага прадукту, па-першае, бяз смаку (да якога прывык за жыцьцё ў Менску), быццам бы вада падфарбаваная, а па-другое коштам у два разы вышэйшы (расейскае 22-31 RUR, наша 13-16 RUR).
Адзінае сталае месца нашага малака ў “Діксі” — сетцы крамаў для бедных, дзе заўсёды можна знайсьці малако вытворчасьці віцебскага ці магілёўскага малаказаводаў.
А тое што да актываў прыцэньваюцца, дык гэта дакладна, бо манапалісты цэнтральнага рэгіёну, кампаніі Unimilk i Vimbilldan б’юцца за кожны заводзік і за кожную крамку, пагатоў што выдаткі на лягістыку зь беларускіх прадпрыемстваў амаль роўныя выдаткам зь якой-небудзь Белгародчыны ці Волагды. У Беларусі сыравіна пад бокам, а ў Расеі малочны статак за апошнія 15 гадоў зьменшыўся ў 10 разоў, а малака менш піць ня сталі, адсюль і высокія кошты.
Таму і трэба пільнаваць, каб нашыя прадпрыемствы не былі недаацэненыя падчас маючай адбыцца прыватызацыі.





