Звычайна дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА не падае ніякай пазытыўнай інфармацыі пра дзеяньні краінаў Эўрасаюзу і, асабліва, Польшчы й Літвы. Учора агенцтва зрабіла выключэньне і паінфармавала пра заяву прэзыдэнтаў Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны аб адмене візаў для грамадзянаў Беларусі пасьля ўступу краінаў у Шэнгенскую зону.

«Выказванні прэзідэнтаў краін Вышаградскай чацвёркі (Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі) аб тым, што пасля ўступлення ў Шэнгенскую зону быццам бы будзе адменена плата за афармленне віз для грамадзян Беларусі і Украіны, трэба разглядаць як палітычную дэкларацыю. Так пракаменціравала карэспандэнту БЕЛТА паведамленні некаторых СМІ прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўска.

"Гэтыя выказванні сведчаць аб жаданні гэтых краін, якія ўступаюць з 1 студзеня 2008 года ў Шэнгенскае пагадненне, каб візы для беларусаў былі бясплатныя. Цяпер цяжка сказаць, як гэта можа ажыццявіцца, бо ў зоне Шэнгена ёсць іншыя краіны, і з імі трэба такія пытанні ўзгадняць", - сказала дыпламат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?