Каля дзесяці жыхароў Баранавіцкага раёну жывуць у намётавым гарадку ў лясох Ганцаўшчыны. Там днямі афіцыйна дазволілі збор журавінаў, і яны вырашылі добра зарабіць, таму зьбіраюцца правесьці ў лясох некалькі тыдняў.
Большасьць «лясных жыхароў» — пэнсіянэры, адной жанчыне хутка споўніцца 70 гадоў. Ежу яны рыхтуюць на вогнішчы, ваду бяруць зь недалёкай рачулкі. Некаторыя зьбіраюць да 30 літраў журавінаў за дзень. За кіляграм ягад нарыхтоўшчыкі плацяць ад 3000 да 3500 рублёў.





