Дваццаты тур чэмпіянату Беларусі па футболе скончыўся ўчора ў Барысаве матчам БАТЭ і “Гомелю”. Гаспадары вельмі хацелі рэабілітавацца перад сваімі прыхільнікамі за паражэньне ў чацьвер ад "Вільярэалу” 1:4. “Гомель” таксама ня страціў надзеі на мэдалі нацыянальнага першынства, таму можна было прагназаваць, што матч пройдзе бескампраміснай барацьбе. Аднак падзеі на полі прайшлі цалкам пад дыктоўку БАТЭ. Ужо ў першым тайме гулец зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў забіў два галы, чым забясьпечыў перамогу БАТЭ – 2:0.

За шэсьць тураў да сканчэньня першынства краіны БАТЭ апярэджвае сталічны МТЗ-РІПА, які ідзе другім у турнірнай табліцы, на 10 пунктаў. Чацьвёрты чэмпіёнскі тытул БАТЭ можа забясьпечыць ужо празь некалькі тураў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру