У сталіцы крымінальнік захапіў закладніцу і забіў 28-гадовага хлопца.

Вечарам у мінулую суботу ў адной са сталічных кватэр па вуліцы Кедышкі 30-гадовы гамяльчанін учыніў сапраўдную бойню. Ягонай ахвярай стаў 28-гадовы мянчук, яшчэ дваіх ён парэзаў.

Беспрацоўны гамяльчук, як падае аддзел інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму, і раней быў судзімы за забойства, разбой і супраціў міліцыянтам. А на гэты раз яго панесла зь перапою. Пад'юдзіла рэўнасьць: ён схапіў нож і нанёс сьмяротны ўдар чалавеку, якога палічыў сапернікам. Гэтым справа ня скончылася: азьвярэлы злачынца пырнуў у грудзі яшчэ 23-гадовага вяскоўца з Пухавіцкага раёну і парэзаў руку 28-гадовай гаспадыні кватэры.

Праз паўгадзіны пасля здарэньня злачынца засьвяціўся на вуліцы Талбухіна. Заўважыўшы нарад міліцыі, асатанелы крымінальнік выхапіў нож і схапіў у закладніцы 18-гадовую студэнтку першага курсу БДУ. Праўда, на гэты раз супрацоўнікам міліцыі ўдалося не дапусьціць праліцьця крыві: дзяўчыну вызвалілі, яна не пацярпела, а злачынцу затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?