На захадзе Літвы — у Клайпедскім і Крэтынгскім райнах — затрыманы два аўтамабілі, якія перавозілі буйныя партыі беларускіх кантрабандных цыгарэт.

Паводле звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у першым выпадку быў спынены аўтамабіль «Рэно-19», якім кіраваў 45-гадовы жыхар Вільнюса.

У салоне, багажніку і маторным адсеку супрацоўнікі службы аховы знайшлі амаль 3 тыс. пачкаў цыгарэт «Фэст 7» і NZ Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі.

Пасля допыту вадзіцель быў адпушчаны. Яму пагражае штраф у памеры ад 10 да 20 тыс. літаў (ад 4 да 8 тыс. долараў ЗША) і канфіскацыя транспартнага сродку.

Прыкладна такую ж колькасць беларускіх цыгарэт марак «Фэст», «Прэм`ер», Minsk Capital і Minsk Superslims перавозіў на «Маздзе-323» 30-гадовы жыхар літоўскай сталіцы, пазбаўлены вадзіцельскіх правоў.

Вадзіцель, якому давядзецца панесці пакаранне як за кантрабанду, так і за язду без правоў, перададзены паліцыі.

Кантрабанда цыгарэт і іх рэалізацыя сурова караецца літоўскімі законамі. Напрыклад, 23 кастрычніка партал ru.delfi.lt размясціў інфармацыю пра вільнюскую пенсіянерку, якая павінна заплаціць 20 тыс. літаў за продаж дзесяці пачкаў цыгарэт без літоўскіх акцызных марак на суму 73 літы (тры долары).

Першапачаткова суд наклаў на жанчыну штраф у памеры 30 тыс. літаў (12 тыс. долараў). Пенсіянерка растлумачыла свой учынак мізэрнай пенсіяй, якая складае 430 літаў у месяц (172 долары).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?