ria.ru
Экзіт-полы, праведзеныя грузінскімі тэлекампаніямі, паказваюць, што прэзідэнцкіх выбарах перамагае кандыдат ад кіруючай партыі «Грузінская мара» Георгій Маргвелашвілі.
Тэлекампаніі «Руставі-2» і «Імеды» апублікавалі звесткі апытанняў, праведзеных на выхадзе з участкаў, згодна з якімі Георгій Маргвелашвілі набірае прыкладна 66,7% галасоў.
На другім месцы - Давід Бакрадзэ ад Адзінага Нацыянальнага руху, набіраючы ад 17 да 20% галасоў. Прыхільнікі «Грузінскай мары» ўжо выйшлі на вуліцы, каб адсвяткаваць перамогу свайго кандыдата.
Давід Бакрадзэ ўжо павіншаваў свайго суперніка з перамогай.
Трэцяй ідзе Ніно Бурджанадзэ з 7,5%. Яна ўжо заявіла, што будзе аспрэчваць вынікі галасавання.
Міхаіл Саакашвілі адбыў два тэрміны і пакідае пасаду.





