Вось і адгрымелі «Дажынкі». Учора з ранку ў грамадзскім транспарце народ актыўна абмяркоўваў рэчыцкае сьвята і лаяў Уласьць.

Апівошка, зь цяжкімі наступствамі начной пагулянкі на твары, распавядаў свайму сябру жудасную гісторыю пра свой візыт на «Дажынкі». Ён зь нейкіх крыніцаў дазнаўся, што на «Дажынках» будуць наліваць дармовае піва. Узрадаваны такімі перспектывамі ён згуртаваў сяброў ды знаёмых, ды паімчаў на Рэчыцу. Яны нават як законапаслухмяныя «гражданы» набылі сабе квіткі на цягнік каб не сапсаваць сабе ўражаньні і настрой ад раптоўнай стрэчы з кантралёрамі. Але абяцаны алкагольны Эдэм сустрэў непрыветліва… Піва не налівалі. ЖАХ!!!!! Грошы і час згубілі! «Гэта — Трагедыя!» — падрахаваў пьянічка. Давялося ім вяртацца ў Гомлю, піць водку і абурацца гэтым «злачынствам».

Нейкія мэдычныя працаўнікі спрабавалі вызначыць агульны памер дажынкаўскіх «інвэстыцыяў» і прыходзілі да высновы, што бразнулі шмат грошай. А дзе падвышка заробкаў для бюджэтнікаў? Дзе кампенсацыя за рост коштаў і інфляцыю? Дзе? Няма і наўрадці будзе! А што б яны… Ні Дажынкі, а маленькія трагедыі.

liashkou-a

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0