Зламысніка выявіла канадская кіберпаліцыя. Аказалася, ён супрацоўнічаў з сусветнай сеткай хакераў Anonymous. За свае паслугі ён атрымоўваў бясплатныя відэагульні.

На гэтым тыдні хлопчык паўстане перад судом па справах непаўналетніх — яму выставілі абвінавачанні ў трох эпізодах. Гэта паспяхова ўзлом сайтаў паліцыі канадскага горада Манрэаль, Інстытута аховы здароўя правінцыі Квебек, а таксама ўрада паўднёваамерыканскай краіны Чылі.

Адвакат апраўдвае школьніка тым, «хлопчык разглядаў узлом толькі як гульню, яго дзеянні не былі палітычна матываваныя».

Паліцыя ацэньвае шкоду ад дзеянняў школьніка на 60 тысяч долараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна