Тэрмін расследавання ў дачыненні да кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера і іншых фігурантаў крымінальнай справы працягнуты на два месяцы.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька.

Гендырэктар ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня. Спачатку яму было выстаўлена абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 4 кастрычніка СК Беларусі паведаміў, што «на падставе атрыманых следствам дадатковых даных, узнікнення новых акалічнасцяў Уладзіславу Баўмгертнеру і іншым фігурантам крымінальнай справы ўдакладнена (дапоўнена) абвінавачанне». Якое менавіта — не паведамляецца.

26 верасня Баўмгертнер быў пераведзены пад хатні арышт у Мінску.

Раней СК паведамляў, што супрацьпраўныя дзеянні Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-менеджараў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» нанеслі ўрон да 100 млн. долараў. Пазней прэс-сакратар Следчага камітэта Павел Траулька заявіў, што сума ўрону можа быць значна павялічана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0