Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» ператварылася ў разгалінаваны бібліятэчны сайт з каталёгам, пошукавай сыстэмай, падпіскай RSS і рэйтынгам выданьняў.

Kamunikat.org, як і раней, мае два асноўныя разьдзелы – „кніні” й „часопісы”. Да гэтага дадаўся яшчэ разьдзел „артыкулы”.

Дагэтуль на новым сайце KAMUNIKAT.org удалося сабраць больш за 500 беларускіх кніг і часопісаў. Але да канца 2007 году будзе іх больш за 1 000, абяцае стваральнік сайту, беластоцкі беларус Яраслаў Іванюк.

Новым сайтам карыстацца будзе намнога прасьцей, чым старой бібліятэкай, да якой доступ усё яшчэ застанецца адкрытым.

Дадатковыя грошы на разьвіцьцё гэтай беларускай электроннай бібліятэкі даў урад Польшчы ў рамках адной з праграмаў дапамогі беларускаму нацыянальнаму будаўніцтву.

Дарэчы, гэта не адзіная незалежная электронная бібліятэка ў Нэце. Беларус Андрусь Жвір, які жыве ў Аўстрыі, заклаў іншы багаты кнігазбор knihi.com. Там таксама льга знайсьці слоўнікі, артыкулы і нават кулінарныя рэцэпты і музыку для мабільных тэлефонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?