19-гадовая Аляксандра Сасновіч узнялася з 239-й на 165-ю пазіцыю ў новым рэйтынгу WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі) пасля перамогі на турніры ІТФ у французскім Пуацье з прызавым фондам 100 тыс. даляраў ЗША.

Goals.by

Goals.by

Сёлета Аляксандра выйграла два турніры ІТФ у Нетаньі (Ізраіль) (прызавы фонд па 10 тыс. даляраў) і яшчэ адзін — у Таліне (25 тыс.).

Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA засталася на 2-м месцы. У рэйтынгу лідзіруе амерыканка Серэна Уільямс, якая выйграла выніковы  турнір у Стамбуле. У групавым раўндзе Азаранка заняла 3-е месца, атрымаўшы адну перамогу і пацярпеўшы дзве паразы.

Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрай Сасновіч на Goals.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0