Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Цыгарэты, якія вырабляюцца ў краіне (Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ТАА «Тытунь-інвест») павялічацца ў цане на 1-7%. Падаражанне закране такія вядомыя маркі, як Alliance, Pall Mall, Lucky Strike, Kent, Vogue, Winston, Monte Carlo, Glamour, West, Camel, Viceroy, Capri, «Карона», «Форт».

Максімальныя рознічныя цэны на імпартаваныя ў Беларусь цыгарэты вырастуць на 4-30%. У прыватнасці, даражэйшымі стануць цыгарэты марак Sobranie, Camel, R1, Davidoff.

Акрамя таго, на лістапад усталяваныя цэны на цыгарэты, якія раней у Беларусі не прадаваліся. У прыватнасці, усталяваная цана цыгарэт Camel Filters Limited Edition, Camel Blue Limited Edition — на ўзроўні Br23 тыс., LD Club Extra Lounge - Br10,5 тыс.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі ў пачатку кастрычніка — на 3,7-4,8 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?