Кінуты недакурак ледзь не стаў прычынай гібелі дзіцяці ў горадзе Беразіно Мінскай вобласці,

паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Як мяркуецца, пажар на балконе кватэры, размешчанай на 4-м паверсе пяціпавярховага дома, пачаўся з-за недакурка, кінутага з балкона паверхам вышэй. У выніку, гарэць стала маёмасць, што была на балконе.

У кватэры была толькі 9-гадовая дзяўчынка.

Самастойна выйсці з кватэры дзіця не магло, бо на дзвярах пастаўлены замок без унутранай зашчэпкі. На шчасце, небяспеку своечасова заўважылі суседзі, якія выклікалі ратавальнікаў.

Работнік МНС праз дзверы устанавіў галасавы кантакт з дзяўчынкай і рэкамендаваў ёй легчы на падлогу. У гэты час ратавальнікі пры дапамозе бензарэза выразалі металічныя дзверы. Дзіця было вынесена на свежае паветра і перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?