У прэсу патрапіў тайны даклад нарвэскага ўраду, у якім Осла ацэньвае рост пагрозы з боку Расеі.

«У Нарвэгіі ёсьць патэнцыйныя, спэцыфічна нацыянальныя праблемы ў сфэры бясьпекі, якія, трэба меркаваць, прыйдзецца вырашаць уласнымі сіламі, без апоры на саюзьнікаў», — гэта цытата з дакладу ўраду, які трапіў у распараджэньне нарвэскага грамадзскага тэлебачаньня NRK.

Даклад адзначае, што ў выпадку «паважнага канфлікту» на тле спрэчак пра арктычныя радовішчы нафты й газу або зоны рыбацтва, Нарвэгіі прыйдзецца самой бараніць свае інтарэсы. Прычына — засяроджанасьць Паўночнаатлянтычнага альянсу на барацьбе з тэрарызмам.

У дакумэнце падкрэьліваецца, што Расея ізноў рэзка павялічыла сваю вайсковую актыўнасьць у Арктыцы.

— Гаворка не ідзе пра непасрэдную небясьпеку вайны і парушэньня стабільнага міру, але ёсьць свайго роду «шэрыя зоны», — заявіў нарвэскаму радыё кіраўнік нарвэскай арміі генэрал Свэрэ Дысэн, вымушаны даваць камэнтары. — У апошнія гады рэзка вырасла колькасьць палётаў расейскай авіяцыі ўздоўж нарвэскіх берагоў. І, як пішацца ў дакладзе, Расея стала выклікам для бясьпекі краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру