Такое меркаваньне падае расейскі «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы ў ААТ «Вымпелком». Расейскія экспэрты лічаць, што апошняе слова будзе за вышэйшым кіраўніцтвам Беларусі.

Паводле інфармацыі «Коммерсанта», ААТ «Вымпелком» з траўня вядзе перамовы з кіпрскай кампаніяй SB‑Telecom наконт набыцьця 49 % акцыяў МЛС. Аднак прынцыповага рашэньня па гэтым пытаньні пакуль не дасягнута. Кіраўніцтва «Вымпелкома» не хавае сваёй зацікаўленасьці ў беларускім рынку мабільнай сувязі і гатовае скарыстацца зь любой магчымасьці, каб замацавацца ў Беларусі. Ускосным пацьверджаньнем таго, што расейская кампанія мае пэўныя папярэднія дамоўленасьці аб набыцьці МЛС, «Коммерсант» называе выхад на беларускі рынак рэклямнага партнэра «Вымпелкома» — групы маркетынгавых камунікацыяў BBDO.

Цікава, што Telecom Austria (TA) бачыцца расейцам, як яшчэ адзін прэтэндэнт на набыцьцё долі VELCOM. Тым часам беларускія СМІ два тыдні таму паведамілі пра завяршальную стадыю перамоваў паміж кампаніямі «Telekom Austria» і братамі Самаві, уладальнікамі кіпрскай кампаніі «SB Telecom»

Расейскія экспэрты адзначаюць моцны ўплыў дзяржавы на беларускі сотавы рынак. Старшы кансультант IKS‑Consulting Аляксей Данілін мяркуе, што пераможа той прэтэндэнт на долю МЛС, што найбольш пасьпяхова прасунецца ў перамовах з урадам Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру