Паводле міністра турызма Ізраіля Іцхака Аарановіча, першымі пад адмену турыстычных віз патрапяць расіяне, а потым, магчыма, беларусы, украінцы і грамадзяне іншых рэспублік былога СССР.

Тыдзень таму ўрад Ізраіля зацвердзіў прапанову адмысловай міжміністэрскай камісіі пачаць перамовы з Расіяй аб узаемнай адмене ўяздных віз для турыстаў. Перамовы ўскладзены на МЗС Ізраіля, які таксама павінен «прапрацаваць магчымасць заключэння аналагічных пагадненняў з іншымі краінамі былога СССР».

«Мы пачынаем з Расіі, а потым наша МЗС правядзе перамовы з іншымі краінамі СНД. Гэта можа быць любая іншая краіна — Украіна, Грузія, Малдова ці Беларусь, незаўважна, якая краіна… Пытанне пра тэрміны будзе вырашаць наш урад», — сказаў Іцхак Аарановіч, паведамляюць сусветныя інфармацыйныя агенцтвы.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0