Заходняя прэса адзначае ўзмацненьне пазыцый лібэралаў у расейскім урадзе.

The Financial Times надрукавала артыкул пад назвай «Ад перастановак у расейскім урадзе выйгралі рэфарматары». Газэта піша: «Міністар фінансаў Аляксей Кудрын быў павышаны ў панядзелак да віцэ-прэм’ра, што варта разумець як узмацненьне пазіцыяў урадавых рэфарматараў”.

Аб звальненьні з кабінэта кіраўніка МЭРТ Германа Грэфа FT піша, што, па-першае, «Грэф неаднарахова даваў зразумець, што зьбіраецца сысьці з ураду», і, па-другое, лічыць пазытыўным той факт, што месца міністра заняла ягоная намесьніца, кіраўнік Цэнтру стратэгічных распрацовак Эльвіра Набіуліна, якую газэта таксама залічвае да лібэралаў.

Агенцыя Bloomberg піша пра пераемнасьць курса сыходзячага Германа Грэфа, называючы ягоную пераемніцу ва ўрадзе «лібэралам і здольным рэфарматарам». Выданьне падзяляе меркаваньне Грэфа пра тое, што эканамічны курс Расеі ня зьменіцца, пакуль пры ўладзе застаецца Пуцін.

Die Welt, наадварот, лічыць прызначэньне Эльвіры Набіулінай на пасаду кіраўніка Мінэканомразьвіцьця Расеі «недальнабачным», як і прызначэньне Тацяны Голікавай на пасаду міністра аховы здароўя і сацыяльнага разьвіцьця. Як адзначае нямецкая газэта Die Welt, абедзьве жанчыны непапулярныя сярод насельніцтва.

Месца Грэфа заняла кіраўнік Цэнтра стратэгічных распрацовак Эльвіра Набіуліна. З 2000 да 2003 г яна працавала першым намесьнікам Грэфа, заўсёды лічылася ягонай правай рукой і суаўтаркай праектаў рэформаў.

Сам Грэф лічыць прызначэньне Набіулінай удалым кадравым рашэньнем. Набіуліна — чалавек «вельмі празрысты і выключна сумленны», — запэўніў Грэф. Камэнтуючы сваю адстаўку, былы міністар заявіў, што «чыноўнікі павінны час ад часу мяняцца. Восем гадоў для пасады кіраўніка МЭРТ – гэта значны тэрмін». Сам Грэф плянуе сысьці ў бізнэс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру