У нумары:
— Палацы самых багатых беларусаў. «Наша Ніва» знайшла катэджы 10 беларускіх мільянераў, а архітэктар Аляксандра Баярына пракаментавала эстэтычную вартасць кожнага з гэтых збудаванняў. Дзе жывуць Чыж, Шакуцін, Арбузаў, Тапузідзіс, Хусаенаў, Япрынцаў і іншыя бізнэсмэны?
— Турыстычны комплекс Юрыя Чыжа будуюць… вайскоўцы. Наколькі гэта законна?
— Інтэграцыя прытарможваецца. Раман Якаўлеўскі каментуе вынікі мінскага саміта СНД.
— Як шматдзетная сям’я жыллё ў Капылі будуе. Сям’я з чатырма дзецьмі пайшла на канфлікт з раённым начальствам, каб атрымаць гарантаваныя льготы.
— У п'яных за рулём пачалі забіраць аўтамабілі. З’явіліся першыя прэтэндэнты на канфіскацыю.
Пра гета ў прайм-тайм. Камертон Сяргея Ваганава.
— Кудзіненка: Увесь час думаю пра чырвоную дарожку! Самы вядомы беларускі рэжысёр — пра алкаголь, Беларусьфільм і беларускія ўнітазы.
— Негры, крумкачы і здані. Цікавыя навіны, якія не трапляюць у зводкі.
— «Я — беларусачка! Бульбашыхай сябе не лічу». Ліст з Гродна
— На «Еўрабачанне» ніхто не рвецца. Ніводнай заяўкі на адбор пакуль не пададзена.
— Гісторыю пішуць пераможцы. Пра кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы» піша Дзмітры Гурневіч.
— Хто гэтыя людзі? Пра кнігу Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».
— Гісторыя дзяцей. Апавяданне Паўла Касцюкевіча.
— Аднойчы ў Лошыцы. Навэла Аляксея Бацюкова.
– Аляксандр Ермаковіч: Мы знойдзем як закруціць гайкі. Новы трэнер БАТЭ.
* * *
Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.
|