Напалеон Орда

Сёння ў Віцебску, у выставачнай зале Цэнтра Сучаснага Мастацтва, адчыняецца выстава па выніках пленэра, прысвечанага 200‑гадоваму юбілею са дня нараджэння Напалеона Орды, вядомага музыканта, мастака і педагога. Пленэр праходзіў на Глыбоччыне з 25 снежня па 2 студзеня.

І пленэр, і выстава арганізаваны Культурна‑асветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча. Галоўная мэта выставы — паказаць гледачам тыя мясціны, якія ў свой час бачыў і маляваў Орда. Гэта не толькі беларускія краявіды. Мастак Яўген Шатохін, напрыклад, прадставіў некалькі карцін, зробленых ў Парыжы. У экспазіцыю ўвайшлі больш як 60 карцін беларускіх мастакоў — і маладых, і добра вядомых. Віцябляне змогуць наведваць выставу на працягу двух тыдняў. Дагэтуль экспазіцыя пабывала ў Наваполацку, а ў перспектыве запланавана пазнаёміць з ёй жыхароў шэрагу беларускіх гарадоў.

Народныя навіны Віцебска

Глядзі яшчэ:
200 гадоў Напалеону Орду

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру