Бліскуча для зборнай Беларусі па цяжкой атлетыкі праходзіць чэмпіянат сьвету ў тайляндзкім Чыангмаі. Наша каманда ўжо мае ў сваёй скарбонцы чатыры мэдалі, сярод якіх два залатых.

Андрэй Рыбакоў у вагавай катэгорыі да 85 кіляграмаў, апроч заваяванага залатога мэдалю, усталяваў яшчэ новы сусьветны рэкорд у рыўку – 187 кіляграмаў. Гэта ўжо пяты сусьветны рэкорд магілёўца. У гэта жа катэгорыі бонзу ўзяў Вадзім Стральцоў.

Сёньня яшчэ адзін залаты мэдаль для Беларусі заваяваў 19-гадовы Андрэй Арамнаў. Па суме двух спроб ён на 12 кіляграмаў апярэдзіў баўгарына Цагаева, які заняў другое месца. Паказаны беларусам вынік, дарэчы, зьяўляецца рэкордам сьвету сярод юніёраўю

Посьпех беларускай школы цяжкай атлетыкі грунтуецца на выдатных спэцыялістаў і добрай працы з моладзьдзю. У адрозьненьні ад многіх іншых відаў спорту, у цяжкай атлетыцы стаўка робіцца менавіта на мясцовых спартоўцаў, а не на легіянэраў. Ёсьць добры прыцэл на Алімпіяду-2008.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру