![]() |
Стадыён «Дынама» ў Менску пасьля рэканструкцыі стане крытым.
Дырэктар КУП «Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму» Андрэй Галь:
«Варыянты рэканструкцыі гэтага аб’екта будуць разглядацца падчас падрыхтоўкі праекта. Спачатку трэба распрацаваць эскіз, які мусяць абмеркаваць і зацьвердзіць у камітэце архітэктуры й горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму. Толькі пасьля гэтага будзе прынятае канчатковае рашэньне, як будзе выглядаць пабудова».
Разам з тым, ужо сёньня відавочна, што стадыён будзе крытым, і рэканструяваць яго неабходна з улікам гістарычнай значнасьці, паколькі будынак ёсьць помнікам архітэктуры, падкрэсьліў Андрэй Галь.
Ён таксама выказаў меркаваньне, што рэчавы рынак на стадыёне зачыніцца.





