Як паведаміў "Звяздзе" рэктар Віцебскай ветэрынарнай акадэміі Антон Ятусевіч, злачынства адбылося падчас абедзеннага перапынку, калі практычна ў памяшканнях вучэбнага корпуса не было людзей. Нехта здолеў адчыніць металічныя дзверы з двума замкамі і ўзламаць сейф. Каса знаходзіцца ў галоўным корпусе акадэміі, у будынку па вуліцы Даватара. Як адзначыў рэктар, грошы прызначаліся для студэнтаў першага курса, якія, у адрозненне ад іншых студэнтаў, яшчэ не маюць пластыкавых банкаўскіх картак. Паводле атрыманай інфармацыі, скрадзена каля 70 мільёнаў беларускіх рублёў. Памер стыпендыі для лепшых студэнтаў складае 136 тысяч беларускіх рублёў. А для астатніх — 80—90 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?