Пражскія беларусы на Дзяды ўшанавалі памяць прэзідэнтаў БНР Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі.

Нягледзячы на непагадзь — у Празе ішоў дождж — больш за два дзясяткі беларусаў прыйшлі на Альшанскія могілкі чэшскай сталіцы, дзе пахаваныя старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Васіль Крачэўскі і Васіль Захарка, а таксама оперны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі.

Цырымонія ля магілаў пачалася пад гукі дуды дудара Віталя Цімошчанкі. Кароткія паніхіды ля магілаў адслужыў грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Абламейка ў саслужэнні з айцом дыяканам Вячаславам Гарчаковым.

Ля магілы Міхася Забэйды-Суміцкага былы саліст Беларускай філармоніі Сяргей Доўгушаў заспяваў некалькі беларускіх народных песняў.

Усе прысутныя разам прасьпявалі гімн "Магутны Божа".

Апошнія гады, дзякуючы рэгулярным прыездам у Прагу айца Андрэя Абламейкі,

пражскія беларусы маюць магчымасць на Дзяды не толькі праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, прыходзячы да магілаў прэзідэнтаў БНР, але і паставіць свечку ды памаліцца за сваіх уласных Дзядоў — памерлых сваякоў і сяброў — на рэгулярных багаслужбах у царкве святых Кузьмы і Дзям’яна.

Чарговае набажэнства адбудзецца ў нядзелю, 3 лістапада аб 11.00.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна — Vyšehradska 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?