У часе руху калоны ўдзельнікаў шэсця ў Курапаты адбыўся інцыдэнт, паведамляе БелаПАН.

Калі калона праходзіла па вуліцы Карбышава, некалькі нецвярозых маладых людзей пачалі гучна абражаць удзельнікаў акцыі, выказваць сваю нязгоду з апазіцыяй.

Пры гэтым яны крычалі, што «браты-славяне павінны быць разам з Украінай, Расіяй і Югаславіяй». Некалькі сталых удзельнікаў шэсця ўступілі ў дыскусію з маладымі людзьмі. Інцыдэнт завяршыўся без наступстваў праз некалькі хвілін.

У той жа час шматлікія мінакі выказваюць салідарнасць з удзельнікамі акцыі, дзякуюць за тое, што тыя адзначаюць памятную дату, аўтамабілі, што едуць міма, сігналяць, адзначае карэспандэнт агенцтва.

Глядзі таксама: Удзельнік шэсця ў Курапаты адмовіўся здымаць майку з надпісам «Лукашэнка сыходзь»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?