«Наша Ніва» атрымала адказ на свой зварот у «Белінвестбанк» з просьбай патлумачыць умовы і абставіны выдзялення льготнага крэдыта былому прэм'ер-міністру Беларусі Генадзю Навіцкаму.

Нагадаем, у 2007 Навіцкі атрымаў рублёвы крэдыт на суму, эквівалентную $300 тысячам, пад звышільготныя 5,5%.

«Белінвестбанк» паведаміў, што гэтая інфармацыя складае банкаўскую таямніцу, таму не будзе разгалошвацца.

Намеснік старшыні праўлення «Белінвестбанка» Уладзімір Тамашэвіч дадае, што звесткі могуць быць прадастаўленыя дзяржаўным органам і ўпаўнаважаным службовым асобам ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках.

Сярод такіх органаў называюцца суд, пракурор, Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю і іншыя арганізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?