112.by
112.by
У нядзелю вечарам у 22.46 трагедыя здарылася на чыгуначным пераездзе ў Алёхнавічах (Маладзечанскі раён).
Пра гэта паведаміла старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач.
За рулём легкавіка быў мясцовы 23-гадовы жыхар Алёхнавічаў. Ён выехаў на забараняючы сігнал светлафора. Таццяна Субач падкрэслівае, што ў светлафоры спраўны і гукавы, і светлавы сігнал.
Машына сутыкнулася з пасажырскім і грузавым цягніком.
У выніку сутыкнення загінуў кіроўца і двое пасажыраў. Аднаго пасажыра шпіталізавалі ў рэанімацыю.
У машыне былі маладыя мужчыны: двум па 20 год, аднаму 23, самаму старэйшаму 29.





