Як паведамляе прэс-служба МНС, дрэва зваліў моцны вецер. Яно пратараніла мікрааўтобус «Газ-32213», які ехаў па вуліцы. У ім на той момант знаходзіліся чатыры чалавекі. Трое з іх змаглі самастойна выйсці. Адзін з іх, 29-гадовы мужчына, атрымаў пералом рукі, яго забралі медыкі.
У мікрааўтобусе быў заблакаваны 52-гадовы кіроўца, якога з дапамогай спецінструмента вызвалілі выратавальнікі. Цяпер мужчына знаходзіцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.





